Па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца

08.06.2018, 11:50  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца

 

У Менску непадалёк ад Курапатаў, на вуліцы Мірашнічэнкі 7 чэрвеня затрымалі сустаршыня БХД Паўла Севярынца. Яго сілай запхнулі ў міліцэйскую машыну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сьведка затрыманьня, актывіст Дзяніс Урбановіч.

Севярынец браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту перад брамай рэстарацыі «Поедем поедим», што адкрылася побач з Курапатамі.

Пазьней таксама затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з удзельнікаў пікетаваньня рэстарацыі Леанід Кулакоў.

Паўла Севярынца прыкладна ў 19:45 выпусьцілі з пастарунку. На яго склалі 5 пратаколаў за пікетаваньне 7 чэрвеня рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў: 1 — ДАІ за парушэньне правілаў дарожнага руху, 4 — міліцыя за несанкцыянаванае пікетаваньне, дробнае хулігантсва, непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Паўла таксама папярэдзілі, што калі ў пятніцу ён зьявіцца ў Курапатах, на яго зноў будуць складаць пратаколы.

Неўзабаве выпусьцілі і Вольгу Мікалайчык.

Радыё Свабода

Навіны па тэме