У Менску затрыманы Павел Севярынец (абнаўляецца)

30.06.2018, 13:02  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Менску затрыманы Павел Севярынец (абнаўляецца)

 

У суботу, 30 чэрвеня, у Менску ля свайго дома супрацоўнікамі АМАП быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Як паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, палітык знаходзіцца ў судзе Фрунзенскага раёна.

Паводле Дзяніса Садоўскага, які таксама выехаў у суд, паседжанне ўжо пачалося.

У дачыненні да Паўла Севярынца разглядаюцца адразу некалькі пратаколаў, складзеных як міліцыянтамі, гэтак і ДАІ, у тым ліку за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Навіны па тэме