Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

21.04.2019, 13:02  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх хрысціянаў, якія сёння святкуюць свята святаў – Уваскрасенне з мёртвых Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Сваёй крыжовай смерцю і ўваскрасеннем Ісус Хрыстос перамог смерць, перамог грэх ды адкрыў шлях усім нам да збаўлення.

Але не ўсе прынялі святло. Так было дзве тысячы гадоў таму. Так ёсць і сёння. І не толькі ў далёкіх краінах Азіі і Афрыкі, дзе хрысціяне тысячамі гінуць за сваю веру. Але і ў Беларусі, дзе вырываюць крыжы, а за спробы спыніць крыжалом людзей кідаюць за краты.

Каб спыніць гэта, неабходна сабраць разам і малітву, і справу. І чым больш будзе нас, тым хутчэй мы здолеем пазбавіцца ад бязбожнай камуністычнай спадчыны, тым прасцей будзе будаваць Беларусь на хрысціянскіх прынцыпах. Бо калі Бог з намі, дык хто супраць нас?

Таму яшчэ раз віншуем усіх вернікаў з уваскрасеннем Хрыста і чакаем найхутчэйшага ўваскрасення Беларусі.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Навіны па тэме