За пашкоджанне плошчы Леніна - адміністрацыйная справа

06.10.2009, 03:10  |  Навіны » БХД  |  БХД, Кастусь Шыталь

За пашкоджанне назвы плошча Леніна у вагоне метро актывіст БХД Кастусь Шыталь быў затрыманы. На яго складзеная адміністрацыйная справа.

У суботу позна увечары Кастусь вяртаўся дадому на станцыю метро Маскоўскую. У цягніку прыняўся зрываць налепкі "плошча Леніна" Яго затрымаў міліцыянт у цывільным, і не выпускаў з вагону. Давезшы да станцыі метро "Усход" ён адвеў  актывіста у пастарунак, дзе на яго была складзеная адміністрацыйная справа па ст. "Пашкоджанне дзяржаўнай маемасці".

"Я не хачу сказаць, што  мяне затрымалі незаконна. Усе правільна. Калі не улічваць той факт, што плошча Леніна ўжо даўно носіць назву пл. Незалежнасці".

Навіны па тэме