Павал Севярынец пра паніжэнне коштаў на бензін: салідарнасць перамагае

08 чэрвеня 2011 16:08  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец пракаментаваў загад Аляксандра Лукашэнкі аб паніжэнні цэнаў на бензін, які той аддаў на наступны дзень пасля шматлюднай акцыі “Стоп-бензін” у Менску. “Салідарнасць перамагае”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

“Аўтамабілісты здолелі сабрацца і арганізавана выказаць свой пратэст. У выніку яны дамагліся перамогі на ўзроўні Лукашэнкі”, – лічыць Павал Севярынец.

 

“Самаарганізацыя, самакіраванне і салідарнасць – вось тыя адказы, якія можа даць грамадства, каб выйсці з крызісу. Задачай жа дэмакратычных сілаў, у тым ліку і БХД, з’яўляецца заахвоціць і падтрымаць такую арганізацыю людзей”, – заявіў ён.

 

8 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не Br5200-5100, а максімум Br4500. Таму можаце ісці і абвясціць усім: Br4500 – гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва, і больш танны бензін”.

 

Нагадаем, што ў акцыі “Стоп-бензін” у Менску і Берасці бралі ўдзел сябры аргкамітэту БХД. 

Болей навін