У Гомелі прайшоў сход абласной і гарадской арганізацый БХД

20.06.2011, 10:36  |  Навіны » БХД

У суботу, 18 чэрвеня, у Гомелі прайшоў сход абласной і гарадской арганізацый аргкамітэту "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі", у якіх прынялі ўдзел 34 чалавекі. Сход праходзіў у значна абноўленым складзе.

 

Падчас сходу быў праведены аналіз бягучай палітычнай і сацыльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, абмеркаваны і прыняты план дзеянняў у бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве. Сход праходзіў у дзелавой і канструктыўнай, але часам напружанай атмасферы.

 

На сходзе было абранае новае кіраўніцтва абласной арганізацыі, якую ўзначаліў Юры Клімовіч. Яго намеснікамі былі абраныя Алесь Кавальчук (Мазыр) і Аляксей Змушко (Рэчыца). Новае кіраўніцтва ўзяло на сябе абавязкі па пераадоленні хібаў і недахопаў у дзейнасці абласнога і гарадскога аргкамітэтаў, а таксама колькасным і якасным росце яго сяброў напярэдадні ўстаноўага з'езду БХД.

Навіны па тэме