Актывісты БХД узялі ўдзел у акцыі Салідарнасці з палітвязнямі Ў Варшаве (фота)

17 ліпеня 2011 15:13  |  БХД

16 ліпеня ў цэнтры Варшавы каля галоўнага ўваходу Варшаўскага універсітэта прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Удзел у ёй узялі актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», «Саюза за дэмакратычную Беларусь», «Еўрапейскай Беларусі» і беларусы, якія жывуць у Варшаве.

Удзельнікі трымалі ў руках партрэты палітвязняў, а таксама расцяжку з патрабаваннем спыніць тэрор, які ўжываецца ў Беларусі ў мэтах запалохвання грамадзянскай супольнасці.

 Падчас акцыі таксама праходзіў перформанс: актывісты стаялі на «расцяжцы» з залепленымі ратамі і з прымацаванымі на грудзях партрэтамі вязняў рэжыму Лукашэнкі, сімвалізуючы гэтым рэпрэсіі супраць дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

 

Актывісты БХД узялі ўдзел у акцыі Салідарнасці з палітвязнямі Ў Варшаве (фота) Актывісты БХД узялі ўдзел у акцыі Салідарнасці з палітвязнямі Ў Варшаве (фота)

Болей навін