Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю МХД

10 красавіка 2013 14:26  |  Галоўныя навіны

Вярхоўны суд Белрусі 10 красавіка адмовіў у рэгістрацыю ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”. Як адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч, адмова не стала нечаканасцю.

 

“Гэтая адмова паказвае, што судовай сістэмы ў Беларусі няма, а Канстытуцыя нічога не каштуе. У Беларусі любая альтэрнатыва, нават у сферы грамадскіх арганізацый, пад забаронай. Тым не менш мы будзем працягваць нашу працу, каб гэтая альтэрнатыва праўладным арганізацыям у нашай краіне была”, – апдкрэсліла Марына Хоміч.

 

Нагадаем, Для адмовы былі знойдзеныя тры падставы. Першая з іх заключаецца ўтым, што, паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.

Другая прычына для адмовы – дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання. 

 

Самай жа абсурднай стала трэцяя прычына. Па версіі Мінюста, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Болей навін