У панядзелак а 18-й: чытачы Багдановіча абараняюць музей Максіма, чытаючы вершы

12.12.2013, 12:11  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Чытачы Максіма Багдановіча, абураныя звесткамі пра знішчэнне музея класіка, адгугкнуліся на заклік вядомых грамадскіх дзеячаў і збіраюцца ў панядзелак, 16 снежня, а 18-й гадзіне на ганку музея, каб чытаць ягоныя вершы.

 

Чакаюцца як аматары творчасці Багдановіча, так і знакамітыя паэты з вершамі, прысвечанымі класіку.

 

Сустрэчы на ганку а 18-й плануецца рабіць штодзённымі да тае пары, пакуль улады не адмовяцца ад скасавання музея.

Навіны па тэме