Актывіста БХД затрымалі ў Берасці за пэрфомэнс з заклікам да пакаяння (Відэа, фота)

15 снежня 2013 21:39  |  БХД

Берасцейскі каардынатар БХД Алесь Чаркашын у нядзелю 15 снежня на
прыступках Берасцейскага
аблвыканкаму, што на плошчы Леніна, зладзіў перфоманс, у якім заклікаў
ўлады спыніць прыгнятаць і абкрадваць свой народ. “Інакш уся кроў, якая
пральецца будзе на іх сумленні” – казаў малады чалавек, апрануты ў строй
прарока з фарбай на  звязаных ланцугамі руках, якая сімвалізавала кроў
беларусаў.
 
– У старажытныя часы, калі Гасподзь штосьці хацеў сказаць свайму народу, ён пасылаў туды свайго прарока, і той гаварыў ад яго імя. Гаварыў і паведамляў Гасподнюю волю. Звычайна гэта адбывалася ў нейкім цэнтальным месцы горада. Беларусь чакае беспрацоўе і разруха, калі ніхто не пакаецца.
 
Акцыя пачалася а 15:00 гадзіне і цягнулася 10 хвілін. Падчас акцыі да выступоўцы выйшаў міліцыянт, адказны за ахову
аблвыканкаму, але не затрымоўваў актывіста і прысутных журналістаў, а
вярнуўся ў будынак аблвыканкаму. Пазней, на вуліцы Пушкінскай машына
міліцыі дагнала Алеся Чаркашына. Пасля непрацяглай гутаркі яго
пасадзілі ў машыну і павезлі.
 
 
Як стала вядома ад Змітра Шурхая, паплечніка Алеся па БХД, актывіста затрымалі і зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця. Там на яго склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага пікету. Спадар Шурхай кажа, што ноч затрыманы актывіст правядзе ў пастарунку, а заўтра павязуць у суд. Чаркашыну пагражае штраф, або некалькі сутак у ізалятары.
 
 

Актывіста БХД затрымалі ў Берасці за пэрфомэнс з заклікам да пакаяння (Відэа, фота)Актывіста БХД затрымалі ў Берасці за пэрфомэнс з заклікам да пакаяння (Відэа, фота)Актывіста БХД затрымалі ў Берасці за пэрфомэнс з заклікам да пакаяння (Відэа, фота)Актывіста БХД затрымалі ў Берасці за пэрфомэнс з заклікам да пакаяння (Відэа, фота)Актывіста БХД затрымалі ў Берасці за пэрфомэнс з заклікам да пакаяння (Відэа, фота)

Болей навін