Віталь Рымашэўскі: супраца ЕС з аўтарытарнымі рэжымамі прыводзіць да чалавечых ахвяраў

19 лютага 2014 13:04  |  Галоўныя навіны

Прадстаўнікі
беларускіх дэмакратычных партый і арганізацый 19 лютага сустрэліся ў Менску з з
кіраўніком Дэпартаменту па краінах Уходняга Партнёрства Еўрапейскай службы
знешняга дзеяння Дзіркам Шубелем. Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю на
сустрэчы прадстаўляў сустаршыня аргкамітэту Віталь Рымашэўскі.

 

Тэмай сустрэчы
была сітуацыя ў Беларусі, мясцовая кампанія ў краіне, тэма палітвязняў,
палітыкі ЕС у дачыненні Беларусі, а таксама Усходняга Партнёрства.

 

Віталь Рымашэўскі
адзначыў, што ўмовы правядзення выбарчай кампаніі ў Беларусі значна
пагоршыліся, на прадстаўнікоў дэмакратычнхы сілаў аказваецца беспрэцэдэнтны
ціск, пры чым часткай рэпрэсіўнага апарату сталі выбарчыя камісіі. Гэта
пацвердзілі і іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

 

“Я выказаў
шкадаванне, што апазіцыя і НДА практычна былі выкінутыя з перамоваў паміж
Бруселем і Менскам. Фактычна ЕС пагадзіўся на вядзенне перамоваў на ўмовах
беларускага рэжыму. Абмяркоўваюцца ўжо канкрэтныя пытанні фінансавай падтрымкі,
хаця сітуацыя з правамі чалавека не палепшылася, палітвязні па-ранейшаму
застаюцца за кратамі. Я адзначыў, што менавіта гэта паўплывала на пагаршэнне
выбарчай сітуацыі. Улады адчуваюць сваю беспакаранасць. Наўпроставая супраца з
аўтарытарнымі рэжымамі Усходняй Еўропы без кантролю з боку грамадскасці і
апазіцыі прыводзіць да пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, падаўлення
іншадумства і чалавечых ахвяраў, як гэта адбываецца зараз у Кіеве”, –
паведаміў Віталь Рымашэўскі.

 

У сваю чаргу
Дзірк Шубель распавёў, што візавыя санкцыі ў дачыненні беларускіх чыноўнікаў застаюцца
нязменнымі, што спіс людзей, датычных да рэпрэсіяў і фальсіфікацыяў, будзе
карэктавацца і дапаўняцца. Таксама ён заявіў, што ЕС і Еўракамісія па-ранейшаму
настойваюць на вызваленні палітвязняў, не зважаючы на іх колькасць. Аднак на
пытанне, колькі ЕС лічыць палітвязнямі ў Беларусі, адказу не было.

 

Болей навін