БХД: Затрыманне Дзяніса Садоўскага – спроба разбурыць незалежнае назіранне

22 сакавіка 2014 17:27  |  Галоўныя навіны

Затрыманне і
зняволенне адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя”, аднаго з рэспубліканскіх каардынатараў кампаніі
“Права выбару” Дзяніса Садоўскага яшчэ раз пацвярджае адсутнасць у
Беларусі выбараў і з’яўляецца спробай уладаў разбурыць незалежнае назіранне ў
краіне.

 

Рэпрэсіі гэтага
году ў дачыненні да дэмакратычных актывістаў не маюць прэцэдэнту ў сучаснай
гісторыі Беларусі. Масавае датэрміновае галасаванне, пазбаўленне акрэдытацыі
незалежных назіральнікаў, папярэджанні незалежным кандыдатам, затрыманні
палітыкаў і актывістаў, у тым ліку і Дзяніса Садоўскага – гэта ўсё звёны аднаго
ланцугу, мэта якіх поўная фальсіфікацыя волевыяўлення грамадзян, абкатка і
рэпетыцыя дзеянняў рэжыму напярэдадні кампаніі 2015 году.

 

Мы, беларускія
хрысціянскія дэмакраты, патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Дзяніса
Садоўскага і спынення рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычных актывістаў!

Болей навін