Яўген Анішчанка: калі не змяніцца палітыка ўладаў, сферу адукацыі чакае катастрофа (відэа)

11.06.2014, 10:55  |  Галоўныя навіны, Грамадства, Эканоміка, Відэа на сайце

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Воршы Анішчанка ў межах праекту Epramova выказаўся адносна росту нагрузкі на настаўнікаў у школах. Паводле яго словаў, ён добра знаёмы з праблемай, бо ў яго сям’і ёсць школьныя педагогі.

 

"Тое, што была падвышаная нагрузка для нашых настаўнікаў, пры тым, што забылі падвысіць заробкі, - гэта толькі маленькая частка той аграмаднай праблемы, якая ёсць у нашай сістэме адукацыі”, - заявіў ён.

 

Следствам нядальнабачнай палітыкі ўладаў у галіне адукацыі Яўген Анішчанка назваў нізкі прахадны бал для абітурыентаў вну. "У педагагічныя ўніверсітэты быў каласальны недабор, якога ніколі не было. А праз пяць гадоў мы пажнем плады гэтай палітыкі, калі катастрафічна знізіцца ўзровень нашых настаўнікаў”, - мяркуе каардынатар БХД.

 

"Мы патрабуем, каб нагрузка на нашых настаўнікаў была зніжаная. Пры гэтым неабходна павысіць ім заработную плату і тым самым зацікавіць іх працаваць. Я хачу звярнуцца да нашых чыноўнікаў: хопіць эканоміць на нашых дзецях! Нашыя дзеці вартыя добрай еўрапейскай адукацыі”, - падкрэсліў Яўген Анішчанка.

 


Навіны па тэме