У Віцебску пададзеная заяўка на пікет у падтрымку будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева (дадалося фота)

18 чэрвеня 2014 17:02  |  Галоўныя навіны

У
Віцебску 18 чэрвеня пададзеная заяўка на правядзенне пікету ў падтрымку
будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева.

 

Заяўленая
мэта пікету – прыцягненне ўвагі да праблемы мікрараёнаў Білева, у тым ліку
адсутнасці паліклінікі, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец.

 

Яна
таксама адзначыла, што на дадзены момант у падтрымку будаўніцтва паліклінічнага
комплексу ў межах распачатай у траўні кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх” ужо сабрана
4090 подпісаў.

 

Нагадаем,
што ў Віцебску ў жылых мікрараёнахБілева-1,Білева-2 і Білева-3 існуе вялікая патрэба пабудовы паліклінічнага комплексу. Жыхары мікрараёнаў, якіх налічваецца каля 20
тыс. чалавек, вымушаныя ездзіць у паліклінікі ў іншыя часткі гораду. Пры гэтым
бліжэйшыя паліклінікі вельмі перагружаныя, а грамадскі транспарт ходзіць з
праблемамі.

 

У Віцебску пададзеная заяўка на пікет у падтрымку будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева (дадалося фота)

Болей навін