Мінгандлю адказала на зварот БХД: парасонавыя брэнды забароняць

25 ліпеня 2014 13:37  |  Галоўныя навіны

Мінгандлю
даслала адказ на зварот Беларуйскай Хрысціянскай Дэмакратыі, які падпісалі
больш за 10 тыс. чалавек з мэтай спынення алкагалізацыі ў краіне.

 

Прапановы звароту
ўключаюць першачарговыя крокі па барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва
Беларусі. Сярод асноўных прапановаў – вынас алкагольнай прадукцыі з агульных
гандлёвых залаў у асобныя памяшканні, забарона рэкламы парасонавых брэндаў
(“пітных водаў” “Бульбаш”, “Сваяк” і г.д.),
забарона рэкламы піва, спрыянне дзейнасці дабрачынных арганізацый, якія
дапамагюць выйсці з алкагольнай залежнасці (вярнуць права льготнай арэнды
памяшканняў і г.д.).

 

У адказе за подпісам намесніцы
міністра Ірыны Наркевіч, паведамляецца, што міністэрствам “распрацаваны і
ўнесены ва ўсталяваным парадку праект Закону Рэспублікі Беларусь “Аб
унясенні зменаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе”, які
прадугледжвае забарону рэкламы парасонавых брэндаў”.

 

Разам з тым Мінгандлю,
спаслаўшыся на іншыя міністэрствы, лічыць вынас
алкагольнай прадукцыі ў асобныя памяшканні немагчымым

 

Каардынатар кампаніі
“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” Вольга Кавалькова:

 

“Добра, што хоць нейкія
крокі будуць зробленыя ў кірунку дэалкагалізацыі, бо рэклама брэндаў набыла вялізарныя
маштабы, калі пад выглядвам пітной вады шырока прапагандуюцца спіртовыя напоі.
Мы будзем настойваць на ўнясенні іншых зменаў, падтрыманых тысячамі грамадзянаў
Беларусі. Мы будзем надалей дамагацца прыняцця нашых прапановаў, бо тое, што
сёння адбываецца, калі алкаголь у крамах прадаецца побач з малаком,
безалкагольнымі напоямі, з’яўляецца дзейснай рэкламай для дзяцей, якія бачаць
гарэлку разам з ліманадам. Гэта трэба забараніць”.

 

Зараз БХД чакае адказаў ад
іншых міністэрстваў. Каментуе сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі:

 

“Крокі, якія робяць чыноўнікі
– гэта паўмеры, яны не вырашаць сітуацыю. Тое, што мінгандлю адмаўляецца
выносіць алкагольную прадукцыю ў асобныя памяшканні, сведчыць, што грошы ды
кароткатэрміновы прыбытак, лабісцкія группы
вытворцаў алкаголю важней за здароўе простых людзей. Але ў выніку нясуць страты
не толькі людзі, але і дзяржава, якая выдаткоўвае сродкі на лекаванне хворых на
алкаголь, на ліквідацыю наступстваў спажывання алкаголю”.

 

Болей навін