У Берасці пройдзе абласная рада аргкамітэту БХД

07.11.2014, 14:46  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У Берасці 8 лістапада пройдзе справаздачна-выбарная абласная рада аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з удзелам кіраўніцтва аргкамітэту.

 

Падчас рады будуць абмеркаваныя прамежкавыя вынікі кампаній БХД "Народны кантроль”, "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”, "За малы памежны рух” і г.д., планы дзейнасці БХД на 2014-2015 гады.

 

Пачатак а 13:00. Кантактны тэлефон – 8029 5160861.

Навіны па тэме