У Мінздар даслалі больш за 1000 подпісаў за якасную медыцыну ў Віцебску

10 снежня 2014 12:31  |  Галоўныя навіны

16 снежня адбудзецца сесія, на якой Віцебскія гарадскія
ўлады будуць прымаць бюджэт на 2015 год, калі і стане вядома, ці будзе
фінансаванне будаўніцтва 1-й чаргі паліклінічнага комплекса ў Білева. А вось на
паліклініку ў мікрараёне Поўдзень -7 павінна быць, паколькі яно ўжо пачата.

 

Пра гэта актывісты форуму “За якасную медыцыну ў
Віцебске” Таццяна Севярынец, Алена Шабуня ды Вадзім Кузьмін даведаліся на
сустрэчы са старшынёй Віцебскага гарсавета дэпутатаў Міхаілам Партным, галоўным
урачом Цэнтральнай паліклінікі Станіславам Цітовічам ды намеснікам
старшыні гарвыканкаму Уладзімірам Шломам.

 

Таксама быў адпраўдены
поштай зварот ад імя больш за 1000 віцеблян у Міністэрства аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь, і асабіста перададзены лісты ў Віцебскі гарадскі выканаўчы
камітэт і Савет дэпутатаў. У звароце жыхары выказваюць заклапочанасць
пагаршэннем якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання, заклікаюць
Віцебскі гарвыканкам выконваць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя
і завяршыць будаўніцтва даўно запланаваных паліклінік. А таксама, тэрмінам у
адзін месяц , арганізаваць грамадскія слуханні па гэтых праблемах з
прадстаўнікамі ўсіх структур, якія адказваюць за стан медыцыны ў горадзе.

 

Каб палепшыць магчымасць жыхарам Білева трапляць у
паліклініку №3, дзе для іх адчынена 7 участкаў, Шлома паабяцаў паклапаціцца аб
выдзяленні дадатковага транспарту. А грошы на завяршэнне праектнай дакументацыі
комплексу шукаюцца. “Нам адзначылі, што ў Віцебску нараджальнасць упершыню за
шмат гадоў перавысіла смяротнасць на 211 чалавек. Гэта звязваюць з паляпшэннем
якасці медыцынскага абслугоўвання. У нас жа як раз па якасці і былі пытанні,
якія, сфрмуляваныя ў калектыўным звароце ад жыхароў Віцебска, і былі
перададзеныя сп. Партному”, – паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД па
Віцебшчыне Таццяна Севярныец.

 

“Гаворка доўжылася гадзіну замест выдзеленых
паўгадзіны. Шмат пытанняў было абмеркавана. Зразумела, што не ўсё так хутка, як
хацелася б і патрэбна, будзе вырашана. І хаця сп Цітовіч настойваў, што хапае і
вузкіх спецыялістаў(адна з галоўных праблем горада), аднак пасля асабістай
гісторыі В. Кузьміна вымушаны быў паабяцаць дапамагчы таму трапіць да патрэбнага спецыяліста.
Дзякуй, што хоць каму канкрэтная карысць ад нашай сустрэчы. Адзначым, што
гарадская прэса з пачаткам кампаніі форуму стала больш увагі ўдзяляць пытанням
медыцыны”, – падкрэсліла яна.

Болей навін