Ірыну Моцную асудзілі на чатыры гады (абноўлена)

19 снежня 2014 10:33  |  Галоўныя навіны

 

Шматдзетную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную раніцай 19 снежня
асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па
Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, якая прысутнічала на судовым працэсе.

 

Паводле яе словаў, Ірыне Моцнай на судзе стала дрэнна і яна
папрасіла выклікац “хуткую”.

 

Адбыванне асуджаная будзе адбываць у калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага Кодэксу. Адвакатка ўжо падала скаргу на парушэнне пацэсуальных нормаў і папярэднюю касацыю, адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.

 

Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіхбыў знойдзеныпавешаным
бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У
сям’і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся
шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня
Клімавіцкі выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з
сям’і.

 

Болей навін