БХД ушанавала памяць ахвяраў тэракту ў менскім метро (фота)

11 красавіка 2015 19:18  |  Галоўныя навіны

Прадстаўнікі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі традыцыйна ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту
ў менскім метро, чацвёртая гадавіна якога адзначаецца 11 красавіка.

«17 чалавек сталі
ахвярамі тэракту. У перадпасхальны дзень мы лічым важным нагадаць, то ўсе
бязвінныя ахвяры будуць разам з Хрыстом у Яго Ўваскрасенні. І нам вельмі шкада
ўсіх забойцаў, усіх, хто скарыстаўся гвалтам у гэтым жыцці. БХД будзе дамагацца
перагляду справы аб выбуху ў метро, каб незалежны дэмакратычны суд вынес свой
вердыкт па віноўніках трагедыі», – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь
Рымашэўскі.

«Мы павінны
памятаць гэтых ахвяраў. Наша задача – не дапусціць паўтарэння трагедыі», –
падкрэсліла каардынатар аргкамітэту ў Менску Вольга Кавалькова.

Болей навін