БХД смуткуе з прычыны смерці Алеся Чаркашына

28.08.2015, 21:08  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

БХД смуткуе з прычыны смерці Алеся Чаркашына
Стала вядома імя беларуса з пазыўным «Тарас», які быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай у Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр. Гэта 33-гадовы берасьцеец Аляксандар Чаркашын, экс-старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД.

Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. У тым жа баі загінуў украінец Віталь Целяжэнка.

Дата і месца пахаваньня Аляксандра Чаркашына будуць абвешчаныя пазьней. Бацькі вырашылі пахаваць сына ў Берасьці.

Слава героям! Героям слава!

http://www.svaboda.org

Навіны па тэме