Ініцыятыва “За якасную медыцыну” распачала збор подпісаў у Лепелі (фота)

09 лістапада 2015 15:22  |  Грамадства

Ініцыятыва “За якасную медыцыну” распачала збор подпісаў у Лепелі (фота)

7 лістапада віцебскія сябры аргкамітэту Партыі БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну”, на чале з каардынатарам Таццяна Севярынец, “высадзіліся” дэсантам у Лепелі.

У раённым цэнтры яны сустрэліся з мясцовым кіраўніком суполкі хадэкаў Леанідам Салаўёвым, а потым з іншымі актывістамі. Правялі міні-трэнінг па збору подпісаў ды накіраваліся на лепельскі рынак , дзе адбыўся майстар-клас.

“Горад сустрэў нас золкім надвор’ем, але людзей хапала, шмат хто цікавіўся ініцыятывай, хто подпісы ставіў з удзячнасцю, хто з недаверам, што нешта добрае з гэтага атрымаецца, хто спяшаўся міма, буркнуўшы, што ніякіх подпісаў ставіць не будзе. Знайшліся і ахвотныя і паўдзельнічаць у гэтай ініцыятыве, і ў іншых. Бо, казалі, праблемаў у горадзе шмат: там вуліцу ніяк не заасфальтуюць, там старажытны будынак былога віннага заводу разбураецца, хаця даўно прызначаны да рэстаўрацыі”, – адзначае Таццяна Севярынец.

Збор подпісаў у Лепелі працягнецца ўжо сіламі мясцовых актывістаў.

У планах Віцебскай ініцыятывы – дэсант і ў іншыя раённыя цэнтры з мэтай не толькі збору подпісаў па праблемах якасці медыцынскага абслугоўвання, але і абуджэння грамадскай актыўнасці.

Болей навін