Жыхары Віцебску падтрымалі зварот па добраўпарадкаванні могілак у Клінах

11 лістапада 2015 15:33  |  Грамадства

Жыхары Віцебску падтрымалі зварот па добраўпарадкаванні могілак у Клінах

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабралі подпісы віцяблянаў за добраўпарадкаванне закінутых могілак у Клінах, што ў Віцебску. Калектыўны зварот перададзены ў Віцебскі спецкамбінат, які адказны за стан усіх могілак, у Віцебскую праваслаўную епархію, адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Віцебска і ў Віцебскі гарвыканкам.

“У калектыўным звароце – канкрэтныя прапановы па навядзенні тут парадку і стварэння адмысловага месца памяці”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што віцебскія сябры і прыхільнікі БХД ды актывісты ініцыятывы “За якасную медыцыну” ўжо другі год прыбіраюць закінутыя могілкі у Клінах напярэдадні дня памінання памерлых.

Болей навін