Міліцэйскія начальнікі супраць чарнобыльскага камандзіра-інваліда

20 лістапада 2015 16:03  |  Грамадства

Міліцэйскія начальнікі супраць чарнобыльскага камандзіра-інваліда

Інкрымінавае адміністратыўнае правапарушэнне па арт. 17.1 ПДР – так кваліфікаваў асабіста начальнік АДАІ Каліканкавіцкага РАУС Ігар Назаранка ў сваёй пастанове ад 29 верасня ў дачыненні да чарнобыльскага інваліда другой групы Васіля Сіліверста.

“Так званае адміністратыўнае правапарушэнне асабіста ініцыяваў у Ельску 9 жніўня начальнік міліцыі Глеб Яцухна, які ў матэрыялах справы з’яўляецца юрыдычна зацікаўленай асобай і былым сваяком”, – адзначыў Васіль Сіліверст.

23 верасня часовы выканаўца абавякаў Калінкавіцкага РАУС Аляксандр Сівак падтрымаў сваіх калег і не прадставіў права на абскарджванне ў Гомельскім УУС. 17 лістапада атрыманы адказ ад замначальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Яўгена Краснова, у якім ён угледзеў парушэнне парадку абскарджвання.

“Завочна прынятыя міліцэйскія рашэнні ў перыяд маёй чатырохмесячнай шпіталізацыі прымаліся насуперак маёй прэзумпцыі невінаватасці і маюць відавочна перадузяты характар і не павагу як да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і маючага статус удзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС”, – адзначыў Васіль Сіліверст.

Болей навін