Таццяна Севярынец пра свінакомплекс на беразе возера: Як можна так не любіць сваю краіну?

19 красавіка 2016 10:32  |  Грамадства

Таццяна Севярынец пра свінакомплекс на беразе возера: Як можна так не любіць сваю краіну?

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец раскрытыкавала намер пабудаваць свінакомплекс на 50 тыс. галоваў на беразе возера ў Талачынскім раёне ў пасёлку Усвіж-Бук. Вядзе будаўніцтва беларуска-дацкае прадпрыемства «Белдан».

“Можна было б пагадзіцца на гэты свінакомплекс, каб туды сагнаць усіх тых, хто прыдумаў такое! Як можна так не любіць сваю краіну, Госпадам дадзенае прыроднае хараство, каб забрудзіць, загадзіць наваколле? Для чаго свінакомплекс? Каб жэрці потым свініну? Каб пераўтварыць возера ў гной?” – адзначыла яна.

“Ужо не раз даказана: за што ўлада не возьмецца – гамон! Аддаць людзям тых свіней, стварыць фермерскія гаспадаркі, падтрымаць фермераў. Яны потым усё вернуць дзяржаве. Хаця пакуль не будзе зменена кіраўніцтва, пакуль да тых не дойдзе, што рэформы трэба было пачынаць яшчэ заўчора, так і будзе калаціць ад розных ашалелых планаў нагадзіць свайму народу”, – мяркуе яна.

Болей навін