У Магілёве патрабаванні кампаніі “За якасную медыцыну” падтрымалі амаль 800 чалавек

29.04.2016, 15:02  |  Навіны » Грамадства

У Магілёве патрабаванні кампаніі “За якасную медыцыну” падтрымалі амаль 800 чалавек
28 красавіка ў Магілёве прайшло паседжанне штабу кампаніі "За якасную медыцыну".

Яго ўдзельнікі падвялі вынікі кампаніі і зацвердзілі план далейшай працы, паведаміў прэсавай службе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.

Пад патрабаваннем аб зменах у сферы медыцыны і за будаўніцтва паліклінікі ўжо паставілі свае подпісы амаль 800 жыхароў Магілёва. Таксама пяць чалавек далучыліся да БХД, дапамагаюць у зборы подпісаў больш за 20 валанцёраў.

Навіны па тэме