У Гародні на пікет прамоўцаў БХД выклікалі міліцыю (фота)

18 ліпеня 2016 15:31  |  Палітыка

У Гародні на пікет прамоўцаў БХД выклікалі міліцыю (фота)

У Гародні пікеты ў падтрымку прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міколы Баўсюка праходзяць збольшага спакойна. Людзі актыўна падпісваюцца ў падтрымку прамоўцы і далучаюцца ў назіранне, часам сем’ямі.

Усе скардзяцца на свае праблемы: нізкія заробкі, высокія цэны, адсутнасць годнай працы. Пра выбары ніхто нават і гаварыць не хоча. “Абсалютнай большасці падабаецца наяўнасць на пікетах сцягоў. Так і кажуць адно адному: “Глядзі, беларускі сцяг!”. Вы разумееце? Яны менавіта бел-чырвона-белы штандар называюць беларускім! Жыве наша Вялікая Бацькаўшчына!!!” – адзначыў каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка.

Разам з тым 17 ліпеня бліжэй да абеду адзін з грамадзян спрабаваў правакаваць актывістаў, пытаючы, адкуль яны возьмуць грошы, калі прыйдуць да ўлады, адказы слухаць не хацеў і патрабаваў “патлумачыць сірым і ўбогім на пальцах, а не мудрагелістымі тэрмінамі”. Аднак наўкол сабралося некалькі чалавек, якія папрасілі казаць толькі за сябе і не называць астатніх “сірымі і ўбогімі”.

Праз некаторы час да пікету пад’ехаў нарад міліцыі. Як адзначыў участковы, паступіў выклік, што “нехта стаіць з нейкім сцягам”. Праверыўшы дакументы, ён папрасіў прабачэння і ветліва сышоў.

Болей навін