У Гародні на выходных з рынку выгналі пікет БХД (фота)

03 жніўня 2016 09:20  |  Палітыка

У Гародні на выходных з рынку выгналі пікет БХД (фота)

У Гародні на выходныя 30 і 31 ліпеня БХД ладзіла пікеты ў падтрымку каардынатара хрысціянскіх дэмакратаў па Гарадзеншчыне Міколы Баўсюка ў мікрараёне Дзевятоўка, а таксама каля мінірынку “Фолюш” і на рынку “Паўднёвы”.

Падчас пікету на “Паўднёвым” да пікетоўцаў падыйшоў намеснік адміністратара і забараніў мерапрыемства без згоды кіраўніцтва. Прадстаўнік рынку пагадзіўся пакінуць пікет пры ўмове, што будзе прыбраны бел-чырвона-белы сцяг. Пікетоўцы сышлі з тэрыторыі рынку і сталі побач, каля дарогі, што ідзе ў Гародню з Брэсцкага напрамку.

“Пасажыры самаходаў фатаграфавалі беларускі сцяг, а кіроўцы віталі удзельнікаў пікету сігналамі сваіх аўто. У выніку атрымалася, што адміністрацыя рынку “Паўднёвы” насуперак іх намаганням паспрыяла большай папулярызацыі нацыянальнай сімволікі”, – адзначыў каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка.

Болей навін