Акруговая камісія не заўважыла адсутнасці выходных дадзеных на плакатах старшыні райсавету

08 верасня 2016 15:45  |  Палітыка

Акруговая камісія не заўважыла адсутнасці выходных дадзеных на плакатах старшыні райсавету

Крычаўская акруговая каміcія № 83 не ўбачыла адсутнасці выходных дадзеных на плакатах старшыні Крычаўскага райсавету Таццяны Марачкавай. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала прамоўца БХД Таццяна Шамбалава.

Паводле яе, у матэрыялах, якія прадстаўніца ўладаў перадала ў камісію, выходныя дадзеныя ёсць, а іншыя камісія не бачыла.

“Атрымліваецца, што не бачыла нават тога плакату з няпоўнымі дадзенымі, які віcіць на ўваходзе ў Крычаўскі выканкам, дзе і месціцца камісія”, – адзначыла Таццяна Шамбалава.

Болей навін