Вольга Кавалькова скардзіцца ў пракуратуру на прыпіскі падчас датэрміновага галасавання

08 верасня 2016 15:52  |  Палітыка

Вольга Кавалькова скардзіцца ў пракуратуру на прыпіскі падчас датэрміновага галасавання

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дамброўскай акрузе № 103, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова падала скаргі ў пракуратуру, у акруговую і Цэнтральную выбарчую камісіі на завышэнне ўчастковымі камісіямі яўкі падчас датэрміновага галасавання.

Паводле яе, другі дзень яўка выбаршчыкаў, якую фіксуюць назіральнікі, значна меншая ў параўнанні з тым, што фіксуюць камісіі ў пратаколах. На некаторых участках – у тры разы.

“Улады зусім страцілі страх і забылі, што ў краіне існуе Крымінальны Кодэкс”, – падкрэсліла Вольга Кавалькова.

Болей навін