Таццяна Севярынец патрабуе адмяніць вынікі выбараў на 18-й акрузе

13 верасня 2016 09:08  |  Палітыка

Таццяна Севярынец патрабуе адмяніць вынікі выбараў на 18-й акрузе

Выніковую скаргу ў акруговую камісію №18 на паседжанні камісіі 12 верасня падала каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец. Яна таксама патрабуе адмяніць вынікі выбараў, бо на ўчастках акругі №18 назіраліся масавыя ўкіды бюлетэняў: на ўчастку 44 – 37, 45 – 128, 46 – 323, 58 – 310, 43 – 400, 54 – 175, 56 – 142.

Таксама былі выдаленыя па надуманых і сфабрыкаваных падставах 2 назіральнікі з участкаў 52, 59, на ўсіх участках не было магчымасці назіраць за падлікам галасоў.

Камісіі не толькі адмовіліся паказваць кожны бюлетэнь, а далі магчымасць назіраць толькі за сарціроўкай бюлетэняў, а сам падлік ажыццяўляўся ў адлегласці 10-12 метрах на іншых сталах, схаваных ад назіральнікаў сябрамі камісій.

Болей навін