У Маладзечне на пікетах БХД збіралі подпісы ў абарону дзяцей ад алкагалізму

11 верасня 2016 14:40  |  Палітыка

У Маладзечне на пікетах БХД збіралі подпісы ў абарону дзяцей ад алкагалізму

8 верасня ў Маладзечне прайшлі правацэнтрысцкія пікеты, арганізаваныя маладзечанскай гарадской суполкай БХД. Два пікеты прайшлі ў раёне лядовага палаца і яшчэ адзін – каля гандлёвага цэнтра “Модуль”.

На пікетах раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю і збіралі подпісы ў абарону беларускіх сямей і дзяцей ад алкагалізму.

“Пікеты падчас парламенцкай кампаніі 2016 года дазволілі жыхарам Маладзечна даведацца больш пра ствараемую партыю БХД, нашу праграму і кампаніі, якія мы праводзім”, — адзначыў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.

Болей навін