За пікет ля расейскай амбасады Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 50 базавых

17 кастрычніка 2016 15:46  |  Палітыка

За пікет ля расейскай амбасады Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 50 базавых

Суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня аштрафавала Менскага абласнога каардынатар БХД Паўла Пракаповіча і актывіста Маладога Фронту Сержука Стрыбульскага за пікет ля амбасады Расеі 8 верасня.

Павел Пракаповіч аштрафаваны паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП на 50 базавых велічынь (1050 рублё), Сяржук Стрыбульскі – паводле ч. 1 арт. 23.34 на 10 базавых (210 рублёў).

У Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня ля амбасады РФ меўся адбыцца пікет “Маладога Фронта”. Большасць удзельнікаў акцыі ўключна са Зьмітром Дашкевічам, Уладзем Яроменкам, Раманам Васільевым, Вольгай Мікалайчык былі прэвентыўна затрыманыя альбо блакаваныя ў сваіх кватэрах. Не гледзячы на тое, што пляцоўка ля расейскай амбасады была ачэпленая, Сяржук Стрыбульскі і Павел Пракаповіч здолелі даехаць да месца акцыі і правесці кароткі пікет, разгарнуўшы плакат Вольгі Мікалайчык “Акупанты – Вон!”.

Пасля сканчэння акцыі Сяржук Стрыбульскі з’ехаў да дому на ровары, а людзі ў цывільным пераследвалі Паўла Пракаповіча, пакуль той ехаў у грамадскім транспарце, але затрымаць не вырашыліся дзякуючы журналістам, якія суправаджалі актывіста напрацягу ўсяго шляху да метро.

Болей навін