У Мёрах затрымалі каардынатара БХД

24 сакавіка 2017 13:58  |  Палітыка

У Мёрах затрымалі каардынатара БХД

У Мёрах затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Багуслава Мацука. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст БХД Валер Валажонак.

Іх абодвух 24 сакавіка выклікалі ў міліцыю. “Мяне адпусцілі, а ён, пэўна, будзе сядзець на соднях. Шыюць нецэнзурную лаянку”, – адзначыў Валер Валажонак.

Таксама стала вядома, што каардынатар БХД у Бабруйску і Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, якая знікла 23 сакавіка, знаходзіцца на волі. У мэтах бяспекі яна адключыла тэлефоны і змяніла месцазнаходжанне.

Болей навін