Таісія Кабанчук таксама вызваленая

25 сакавіка 2017 20:33  |  Палітыка

Таісія Кабанчук таксама вызваленая

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, якую 25 сакавіка падчас акцыю ў Менску да Дня Волі затрымалі разам з сынам Паўлам, вызвалілі. Вызвалены і яе сын.

Паводле актывісткі, яе і іншых затрыманых пратрымалі на вуліцы пад дажджом і снегам каля 3,5 гадзін, а пасля, перапісаўшы дадзеныя, сфатаграфаваўшы і ўзяўшы адбіткі пальцаў, адпусцілі.

Пратаколы на нікога не складалі.

Заўважым, што, па словах Таісіі Кабанчук, мітынгоўцы здолелі высунуць сцяг на дрэўку, з якім іх затрымалі, у люк аўтазаку. Прабыў ён там, пакуль АМАПаўцы з матамі не выкінулі яго.

Болей навін