Наталлю Бордак асудзілі на 7 сутак

27 сакавіка 2017 12:41  |  Палітыка

Наталлю Бордак асудзілі на 7 сутак

Затрыманую на акцыі 25 сакавіка ў Менску каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Нясвіжы Наталлю Бордак суддзя Першамайскага раённага суду Дзмітрый Цыкал асудзіў на 7 сутак адміністратыўнага арышту.

Яна прызнаная вінаватай у нецэнзурнай лаянцы па арт. 17.1 КаАП і непадпарадкаванні міліцыі па арт. 23.4 КаАП, паведаміў менскі абласны каардынатар БХД Павел Пракаповіч.

За ўдзел у акцыі ў Дзень Волі, дзе яна і была затрыманая, яе не судзілі.

Болей навін