Алег Аксёнаў абскарджвае прысуд за 19 лютага

06.04.2017, 10:32  |  Навіны » Палітыка

Алег Аксёнаў абскарджвае прысуд за 19 лютага

 

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёве Алег Аксёнаў 6 красавіка абскарджвае прысуд, вынесены яму 14 сакавіка за ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў 19 лютага, паводле якога ён быў арыштаваны на 15 сутак.

 

 

У прыватнасці, актывіст абскарджвае адмову суддзі прыцягнуць да адказнасці ілжэсведак з міліцыі, ілжэсведчанні якіх былі выяўленыя на судовым паседжанні, але суддзя праігнаравала патрабаванні, і ў выніковым пратаколе гэта пазначана не было.

 

Таксама Алег Аксёнаў абскарджвае права гарвыканкаму даваць дазвол на правядзенне мірных мітынгаў.

 

Апроч таго, адзначае каардынатар БХД, судовы пратакол быў складзены са шматлікімі памылкамі, справа пры знаёмстве з ёй была расшытая.

Позву на паседжанне Алегу Аксёнаву прынеслі дадому 5 красавіка каля 17:00.


Навіны па тэме