Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» паспрабуюць пераканаць Менгарвыканкам

18.04.2017, 07:52  |  Навіны » Палітыка

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» паспрабуюць пераканаць Менгарвыканкам

 

Арганізацыйны камітэт «Чарнобыльскага шляху» даручыць заяўнікам акцыі яшчэ раз наведаць сталічны гарвыканкам.
Пра гэта Свабодзе паведаміў сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»Павал Севярынец, камэнтуючы сёньняшняе рашэньне менскіх уладаў пра зьмену месца і часу правядзеньня «Чарнобыльскага шляху»:

«Зразумела, што мы незадаволеныя рашэньнем гарадзкіх уладаў, якія зьмяняюць ня толькі маршрут акцыі, але і час яе правядзеньня. Мы прасілі шэсьце ад Тэатру опэры і балету да Чарнобыльскай капліцы, а нам прапаноўваюць зьбірацца ля кінатэатру „Кастрычнік". Мы прасілі пачаць збор удзельнікаў а 18-й гадзіне, нам жа дазваляюць зрабіць гэта а 14-й.

Таму заўтра папросім заяўнікаў яшчэ раз схадзіць у гарвыканкам і дамагчыся пераносу акцыі на вечар. Дзённы час нас не задавальняе», — сказаў Павал Севярынец.

 

Радыё Свабода

Навіны па тэме