Паўтары сотні подпісаў сабралі ў Віцебску за асвятленне шашы і прадоўжанне маршруту аўтобусаў

02.06.2017, 08:43  |  Навіны » Грамадства

Паўтары сотні подпісаў сабралі ў Віцебску за асвятленне шашы і прадоўжанне маршруту аўтобусаў

Сябры БХД ініцыятывы "Віцебск-горад наш" сабралі 96 подпісаў за асвятленне Новааршанскай шашы, асфальтаванне дарожак ў парку 1000-годдзя і прымыкаючай да яго з мікрараёна вуліцы Броўкі, а таксама 37 подпісаў за прадоўжанне маршруту аўтобусаў №№18, 22 да прыпынку "Медцэнтр", што палегчыла б месцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.

"Новааршанская шаша - праблемная зона Віцебска. Асвятлення няма на працягу амаль ўсёй шашы, рух там жвавы, бо злучае яна праспект Будаўнікоў і вуліцу Воінаў-інтэрнацыяналістаў, на якой знаходзіцца абласная бальніца. Асаблівая праблема ў зоне пераходу з мікрараёна Броўкі праз парк. Пераход пазначаны шыльдамі, "зебра" сцёрлася, ляжачых паліцэйскіх няма. Усё гэта небяспечна для мінакоў”, - адзначыла кіраўнік ініцыятывы Таццяна Севярынец.

Подпісы збіраліся каля пераходу цягам гадзіны-дзвюх у два дні. Мінакі пазітыўна, з удзячнасцю рэагавалі на ініцыятыву, ды яшчэ хто ўзгадваў, дзе яшчэ ў Віцебску існуюць падобныя праблемы. Праўда, ад прапановы самім вырашыць іх адмаўляліся за недахопам часу.

Дзеля справядлівасці адзначым: год таму валанцёры высадзілі ў парку шмат дрэўцаў, так і не дачакаўшыся ад адпаведных гарадскіх служб якога шавялення, каб прызначаная пад парк 1000-годдзя зона стала сапраўдным паркам. "Была мара былога губернатара Косінца пабудаваць тут Дыснейлэнд, але яна так і засталася марай, бо клопатаў на той час у Косінца хапала: руйнавалася самая вялікая плошча ў Еўропе. Плошча Перамогі, зялёная выспа ў цэнтры горада з блакітнымі ялінамі, альпійскімі горкамі, цяністымі алейкамі. Зараз гэта каменная пустыня...” – падкрэсліла Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме