У Магілёве ў межах кампаніі «Добрая вясёлка» пройдзе сустрэча Сеньёрскай арганізацыі БХД

08.06.2017, 13:17  |  Навіны » Грамадства

У Магілёве ў межах кампаніі «Добрая вясёлка» пройдзе сустрэча Сеньёрскай арганізацыі БХД

 

9 чэрвеня ў 16.00 адбудзецца чарговая сустрэча Сеньёрскай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Магілёва. Мерапрыемства будзе прысвечана рэалізацыі кампаніі "Добрая вясёлка".

Лідар сеньёраў Святлана Шавела правядзе майстар-клас па вырабе беларускага нацыянальнага сувеніра. Член актыўнай групы Любоў Кужалева прадэманструе падарункі для дзяцей з дому малюткі і дзіцячага прытулку Магілёва - лагічныя гульні, якія развіваюць дробную маторыку малых.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Кантактная інфармацыя па тэлефоне +375298118825 (Святлана).

Навіны па тэме