Гродзенская БХД правяла перамовы з Беларускім домам у Варшаве

07.07.2017, 09:39  |  Навіны » Грамадства

Гродзенская БХД правяла перамовы з Беларускім домам у Варшаве

 

15 чэрвеня ў Варшаве адбылася сутрэча кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Міколы Баўсюка з сустаршынёй Беларускага дома ў Варшаве Алесем Зарэмбюком.

Па выніках сустрэчы дамовіліся аб дапамозе ў працаўладкаванні беларуаў, якіх звольнілі з працы па палітычных матывах, а таксама аб тым, што Беларускі дом будзе спрыяць наладжванню сустрэч з прадстаўнікамі розных узроўняў польскай дзяржавы для пераймання вопыту кіравання дзяржаўнымі структурамі ў дэмакратычным грамадстве, стварэнні праграм развіцця ў розных галінах гаспадаркі, напрыклад, праграмы развіцця сельскай гаспадаркі.

Дзеля гэтага будзе наладжаны шэраг семінараў у Польшчы для прадстаўнікоў БХД.

Навіны па тэме