Адраджэнне БХД. 2004-2009: Хрысціяне-маладафронтаўцы і евангельскія дэмакраты

29.08.2017, 09:23  |  Навіны » Грамадства

Адраджэнне БХД. 2004-2009: Хрысціяне-маладафронтаўцы і евангельскія дэмакраты

 

У 2004 годзе ў Маладым Фронце адбылася змена пакаленняў: новымі кіраўнікамі МФ сталі Зміцер Дашкевіч і Сяржук Бахун; у сваю чаргу, мы з Аляксеем Шэіным змаглі  заняцца тым, пра што марылі яшчэ ў Беларускім Народным Фронце – стварэннем хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Першай ініцыятыўнай групай хадэцыі былі хрысціяне-маладафронтаўцы старэйшага ўзросту, а таксама нашы палітыкі-аднагодкі каталік Мікола Арцюхоў, лідэр супольнасці “Хаўрус сяброў”, і вернік евангельскай царквы Зміцер Марчук. Паколькі партыя задумвалася як шматканфесійная,  сустаршынямі аргкамітэту сталі каталік Мікалай Арцюхоў, пратэстант Аляксей Шэін і праваслаўны Павел Севярынец.

Увосені 2004 года на ініцыятыву Аляксея Шэіна прайшла наша сустрэча з пастарамі-пратэстантамі, якія удзельнічалі ў выбарчых кампаніях 2001- 2004 гадоў: пастарам лепельскай евангельскай царквы Георгіем Салаўёвым, пастарам Дзяржынскай царквы ХВЕ Мікалаем Козелам, кобрынскім пратэстантам-прадпрымальнікам Георгіем Змітруком. Высветлілася, што многія пратэстанцкія святары і вернікі таксама абмяркоўваюць ідэю “хрысціянскай партыі”.

18 снежня 2004 года ў Менску ў гатэлі “Планета” адбылося першае паседжанне аб’яднанага аргкамітэту хрысціян-маладафронтаўцаў і групы “евангельскіх дэмакратаў”. На ім было прынята рашэнне: стварыць хрысціянска-дэмакратычную партыю і назваць яе ў гонар легендарнай папярэдніцы - “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

З кнігі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917 - 2017"

Працяг будзе

 

Навіны па тэме