Вінаваты караед?

20.09.2017, 17:43  |  Навіны » Грамадства

Вінаваты караед?

 

Каму не дае спакою зялёная зона мікрараёну вуліцы 1-й Сямігодкі ў Слоніме? Ужо ў другі раз спрабуюць выпілаваць векавыя сосны нашай зялёнай зоны. Першы раз пілавалі таму, што нашыя чыноўнікі вельмі жадалі пабудаваць для нас на месцы зялёнай зоны краму. Так яны тлумачылі вырубку.

Але, нам разам з Георгіям Маскаўчуком, удалося адстаяць нашыя дрэвы, спілавалі толькі частку.

Пазней стала вядома, што высокаму чыноўніку спатрэбіліся піламатэрыялы для будоўлі.
Крамы, як мы бачым няма.

Гэтым разам яны прыдумалі круты аргумент - КАРАЕД. Хаця сухастою там было два-тры дрэвы.
Уздоўж дамоў таксама ёсць некалькі дрэў сухастою. Чаму іх своечасова не выдаляюць? Гэтыя "КАРАЕДЫ" хутка вынішчаць усе беларускія лясы, ўжо мала засталося.

На маю думку мы неўзабаве даведаемся каму дапамог караед.

 

Іван Бядко

 

Вінаваты караед?
Вінаваты караед?

Навіны па тэме