Права выбару: у Віцебску змагаюцца за дзіцячую пляцоўку

03 кастрычніка 2017 14:45  |  Грамадства

Права выбару: у Віцебску змагаюцца за дзіцячую пляцоўку

 

У Віцебску сябра БХД Ірына Захарава, пры падтрымцы кампаніі “Права выбару-2017” праводзіць кампанію за будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі. Але гарадскія ўлады вырашылі, што замест месца для дзетак, лепш у непасрэднай блізасці да жылых дамоў пабудаваць агульнагарадскую пляцоўку для выгула сабак.

 

 

Мясцовыя жыхары выступілі катэгарычна супраць гэтага і сабралі 92 подпісы супраць планаў мэрыі Віцебска. Пры гэтым, плануючы размяшчэнне тэрыторыі для выгула сабак, былі парушаны прававыя нормы для такой будоўлі. Згодна закону, адлегласць ад жылых дамоў павінна складаць не меньш за 40 метраў, а дадзеная пляцоўка знаходзіцца на адлегласці ўсяго толькі 13 метраў.

 

 

Актывісты ініцыятывы ўжо сустракаліся па дадзенай праблеме з намеснікам мэра горада Віцебска, старшынёй Віцебскага гарадскога савета дэпутатаў, а таксама 20 верасня з намеснікам старшыні Віцебскай вобласці.

 

 

 

На дадзены момант жыхары дамоў чакаюць адказаў на іх звароты, а таксама рыхтуюць інфармацыйную кампанію ў рамках дадзенай кампаніі.

Болей навін