Запрашаем журналістаў

13.10.2017, 09:55  |  Навіны » Палітыка

Запрашаем журналістаў

 

13 кастрычніка кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падасць у Менгарвыканкам заяву на правядзенне пікету па праблеме дзедаўшчыны ў беларускім войску і смерці вайскоўцаў у вайсковай частцы ў Пячах пад Барысавам.

Таксама а 14:30 прадстаўнікі кіраўніцтва БХД накіруюцца ў Міністэрства абароны Беларусі з заявай пра неабходнасць аб'ектыўнага расследвання смерці вайскоўца Аляксандра Коржыча і іншых падобных смерцяў, а таксама пра тэрміновае прыцягненне да адказнасці ўсіх вінаватых, уключаючы кіраўніцтва вайсковай часткі і міністэрства.

 

Запрашаем журналістаў: 13 кастрычніка, 14:30, Менск, вуліца Камуністычная 1.

Навіны па тэме