Праграма БХД. У галіне сацыяльнай абароны БХД выступае за:

04 лістапада 2017 13:45  |  Палітыка

Праграма БХД. У галіне сацыяльнай абароны БХД выступае за:

 

10.3.1. – стварэнне Накапляльнага пенсійнага фонду і персанальных накапляльных рахункаў, на якія работнікі адлічваюць да 6,5% свайго заробку;

10.3.2. – перадачу ў Накапляльны пенсійны фонд не менш за 25% акцыяў буйных дзяржаўных прадпрыемстваў або 25% сродкаў ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці;

10.3.3. – паступовае пераразмеркаванне абавязковай страхавой нагрузкі паміж працадаўцам і работнікам;

10.3.4. – удасканаленне механізма стымулявання больш позняга выхаду на пенсію;

10.3.5. – спрыянне прысутнасці сталых людзей на рынку працы;

10.3.6. – выраўноўванне ўзросту выхаду на пенсію для мужчын і жанчын – да 60 гадоў з 2020 года і да 2025-2028 гадоў – да 63 гадоў;

10.3.7. – фінансаванне датэрміновых пенсіяў за кошт мэтавых унёскаў працадаўцы;

10.3.8. – развіццё прыватных пенсійных інвестыцыйных фондаў;

10.3.9. – аднясенне страхавых унёскаў па страхаванню дадатковых пенсіяў на сабекошт пры адлічэнні як у дзяржаўныя, так і недзяржаўныя пенсійныя фонды;

10.3.10.– сістэму надбавак да пенсіі асобам, якія маюць не менш за двух дзяцей;

10.3.11. – заканадаўчае рэгуляванне сістэмы пажыццёвай рэнты.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін