Права выбару: Клуб імя Андрэя Цікоты правёў сустрэчу ў новым фармаце

31 кастрычніка 2017 13:31  |  Грамадства

Права выбару: Клуб імя Андрэя Цікоты правёў сустрэчу ў новым фармаце

 

11 кастрычніка Клуб імя Андрэя Цікоты ў межах кампаніі “Права выбару” правёў сустрэчу ў новым фармаце. Гэтым разам джэнтэльмэны за кубачкам кавы абмяркоўвалі глыбокія моўныя праблемы. 

Вядома, што кожны беларус, які не абыякавы ў пытаннях лёсу сваёй Бацькаўшчыны, абавязкова задумваецца пра месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве. Мова паступова саступае свае ганаровае месца ў фармаванні нацыянальнай тоеснасці. Беларусы ўсё часцей карыстаюцца “языком”, а сябе ідэнтыфікуюць па месцу нараджэння. Новая версія “Тутэйшых”. 

Апошнім часам горача абмяркоўваецца новая-старая еўрапейская праблема Каталоніі. Для каталонца мова была і ёсць паролем “свой-чужы”. Дзякуючы мове каталонцы імкнуцца да незалежнасці, дабіваюцца больш шырокай аўтаноміі. 

Ёсць і іншы шлях. Да прыкладу Ірландыя. Каб акрэсліць сваю ўнікальнасць, адрозненне ад англічанаў, ірландцы вяртаюць амаль страчаную мову. Адразу яны заваявалі незалежнасць і з пазіцыі свайго суверэнітэту пачалі адраджаць Гэльскую, і ўспрымаюць яе як істотны цэментуючы фактар нацыянальнай самаідэнтычнасці. 

Для многіх мова – гэта проста сімвал, на роўні з гербам, гімнам, сцягам… Для другіх – гэта першы шлях да народнага дабрабыту, бо нацыя, што не паважае сябе, ніколі не зажыве годна. 

Як жа адраджаць мову, як пашыраць яе ўжыванне? Істотным фактарам мог б стаць перавод дзяржапарату на беларускую. Тады валоданне мовай было б неабходным фактарам для кар’ернага прасоўвання па службе. 

 

Фундаментальныя крокі, здольныя захаваць мову на стагоддзі – літаратурная творчасць. Пішыце вершы, апавяданні, раманы па-беларуску. Калі вы досыць геніяльны ды працавіты – будучыя пакаленні будуць вучыць мову проста дзеля таго, каб зразумець глыбокую вобразную мову вашых твораў.

Болей навін