Пасол Бельгіі: выбары па стандартах АБСЕ – важнае пасланне міжнароднай супольнасці

24.11.2017, 08:43  |  Навіны » Палітыка

Пасол Бельгіі: выбары па стандартах АБСЕ – важнае пасланне міжнароднай супольнасці

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэліся з амбасадарам Бельгіі ў Беларусі Жанам Артурам Рэжыбо. Амбасадар Бельгіі сустракаўся таксама з кіраўніцтвам беларускага МЗС і прадстаўнікамі беларускага бізнэсу.

На сустрэчы з лідарамі Правацэнтрысцкай апазіцыі абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Беларускія палітыкі выказалі крытычныя заўвагі наконт таго, што палітыка Еўрапейскага саюзу адносна Беларусі адступае ад былых прынцыпаў, бо, нягледзячы на тое, што сітуацыя ў краіне не мяняецца, стасункі з уладамі выходзяць на новы ўзровень.

Як адзначыў па выніках сустрэчы дыпламат, «патрабаванне свабодных выбараў па стандартах АБСЕ гэта моцнае і вельмі важнае пасланне міжнароднай супольнасці».

Навіны па тэме