Пачалася рэгістрацыя прамоўцаў БХД

15 студзеня 2018 13:29  |  Палітыка

Пачалася рэгістрацыя прамоўцаў БХД

 

15 студзеня стала вядома пра рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты першага прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Ім стала актывістка Таццяна Шамбалава, якая балатуецца ў Магілёўскім раёне ад вёсак Сенькава і Ільінка ў Княжыцкі сельсавет.

“Рэгістрацыя стала для мяне нечаканасцю. Абяцалi паседжанне толькi 18-га, але ўжо выдалі пасведчанне сёння”, – адзначыла яна.

 

Нагадаем, што шэраг прадстаўнікоў БХД сутыкнуліся з ціскам па месцы працы, выклікамі ў МУС і наведваннем з боку супрацоўнікаў КДБ, у выніку чаго былі вымушаныя адмовіцца ад свайго ўдзелу.

Болей навін