Як пляцоўка для выгулу сабак давяла Ірыну Захараву да кандыдацтва

19.01.2018, 11:35  |  Навіны » Палітыка

Як пляцоўка для выгулу сабак давяла Ірыну Захараву да кандыдацтва

 

18 студзеня адбыліся паседжанні ўсіх камісій па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты розных мясцовых Саветаў у Віцебскай вобласці. Кандыдатамі ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску сталі Ірына Захарава і Алена Шабуня, па вобласці і Віцебскім раёне – Алена Янушкоўская, якая да таго ж будзе аспрэчваць адмову ў рэгістрацыі яе па Баршчоўскай выбарчай сельскай акрузе. Сталі кандыдатамі таксама Зміцер Лупач (Глыбокае) і Наталля Анішчанка (Ворша).

Сёння ж наша гісторыя прысвечаная Ірыне Захравай. Менавіта гісторыя з пляцоўкай для выгулу сабак стала адпраўной для таго, каб яна разам з суседзямі адправілася на пошукі справядлівасці і дайшла нават да кандыдацтва па выбарчай акрузе №18 Віцебска і сёння аднесла сабраныя подпісы па праблеме гэтай пляцоўцы ў пракуратуру для далейшага разгляду ў судзе, бо іншыя меры ў змаганні з віцебскімі бюракратамі вычарпаны.

“Некалькі год ноу-хау Віцебскага гарвыканкаму, які адкрыў у двары дома, насуперак усім санітарным нормам і правілам, пляцоўку для выгулу сабак, стала галаўным болем для жыхароў дзевяціпавярховага дома - маласямейкі. Замест дзіцячай пляцоўкі, за якую змагаліся жыхары, ім адгарадзілі сабачую.

Прыводзяць сюды аматары сабак сваіх гадаванцаў з усяго горада ў любы час. Гадаванцы часцей за ўсё - байцовыя сабакі, ледзь не вышэй сваіх гаспадароў. Дзень і ноч іх брэх не дае спакою жыхарам, а сетка-рабіца не з'яўляецца перашкодай, калі які "сабачка" ўздумае пакінуць агароджу. Былі выпадкі і моцнага перапугу мінакоў і, што самае небяспечнае, малых дзетак, якіх бацькі нават баяцца адпускаць гуляць адных.

У выніку аказваецца, што сабачая пляцоўка не мае на знаходжанне тут аніякай законнай падставы: ні рашэння, ні заключэння санстанцыі ці экалогіі няма. А пляцоўка ёсць. З такімі ж агрэсіўнымі гаспадарамі, як і іх гадаванцы. Ірына Захарава і месца падыходзячае знайшла, і ўзгадніла гэта з ЖЭУ, а сабакі як брахалі, так і брэшуць, як балелі галовы ад невысыпання жыхароў дома, так і баляць, як хадзіў гарвыканкам гогалям, так і ходзіць. Вось і вырашылі жыхары дома па вуліца Чкалава7,к2 судзіцца з гарвыканкамам. І людзі нездарма спадзяюцца на моцны характар сваёй кандыдаткі - Ірыны Захаравай, мара якой - замест сабачай пляцоўкі адкрыць тут дзіцячую.

Навіны па тэме