Дыскусія Алены Янушкоўскай і Алены Луцковіч (відэа)

10 лютага 2018 22:52  |  Палітыка

Дыскусія Алены Янушкоўскай і Алены Луцковіч (відэа)

 

“Ачышчальная сістэма была, там адстойваецца вада, потым вось гэта ўсё… гушчу гэтую вывозілі (пра каналізацыю ў вёсцы), але ўсё гэта прыйшло ў заняпад. За вось гэтыя вось дзесяцігоддзі ніхто нічога не рабіў: не падтрымлівалі ні дамоў, ні стану будынка, нічога. І ўсё разбуралася і валілася. Гэта значыць, вёска забітая! Не тое, што ў нас у Заронаўскай, я на прыкладзе Заронаўскага сельсавета паказваю ўсю Беларусь. Гэта ўсюды так, па ўсёй краіне!”

Сёння ў нас у студыі Глеб Лабадзенка пагутарыў з кандыдаткай ў дэпутаты Алена Луцковіч (Аб’яднананя грамадзянская партыя, Гомельскі абласны і Акцябрскі раённы саветы) і Алена Янушкоўская (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Віцебскі абласны і Раённы саветы).

Абмеркавалі наступныя пытанні:
• На якія хітрыкі гатовыя пайсці прыёмныя камісіі, каб не зарэгістраваць кандыдатаў?
• Ці правільна выходзіць на плошчу ў падтрымку пратэстаў?
• У чым сутнасць прэтэнзій некаторых сябраў АГП да дэпутаткі Ганны Канапацкай?
• Чаму фекальная бочка працягвае забруджваць грамадскі калодзеж ў в. Суйкава, якая ў кіламетры ад Віцебска?
• Як так, у в. Новая Дуброва яшчэ ўлетку перасохлі калодзежы, а сельсавет гэтую праблему так і не вырашыў?
• Як ЖКГ дурыць людзей?
• Як так выйшла, што чалавеку, які выгадаваў пецярых дзяцей, дзяржава не аказала падтрымкі?

 

 

Болей навін